Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 кастрычніка 2016, 19:28

Вопыт правядзення Года культуры ў Беларусі цікавы краінам СНД - Святлоў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт правядзення Года культуры ў Беларусі цікавы краінам - удзельніцам СНД, паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў на брыфінгу з нагоды Дня работнікаў культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у час пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД, прысвечанага 25-годдзю Садружнасці, якое прайшло ў Астане 5-6 кастрычніка, беларускі вопыт правядзення Года культуры выклікаў вялікую цікавасць. Такія ініцыятывы напэўна знойдуць распаўсюджванне ў іншых краінах СНД.

Галоўнай падзеяй Года культуры ў Беларусі Барыс Святлоў назваў стварэнне зводу законаў - Кодэкса аб культуры. Такога дакумента няма ні ў адной краіне, хоць многія ўжо робяць крокі па ўдасканаленні заканадаўства.

Міністр таксама звярнуў увагу, што Беларусі з 2017 года пераходзіць права старшынстваваць у Савеце па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД, а гэта дасць магчымасць у добрым сэнсе слова ўздзейнічаць на культурныя працэсы не толькі ў рэспубліцы, але і на больш шырокай прасторы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі