Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2017, 15:52

"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" восьмы раз пройдуць у Нясвіжы

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" восьмы раз збяруць гасцей у Нясвіжы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Віктар Скорабагатаў у Касцёле Божага Цела 23 чэрвеня прадставіць праграму "Беларускі класіцызм", а вечарам ва ўнутраным дворыку замка балет Адольфа Адана "Жызэль, або Вілісы" (маэстра - Мікалай Калядка) адкрые фестываль.

На другі дзень у Тэатральнай зале замка Радзівілаў Таццяна Траццяк, Уладзімір Пятроў, Таццяна Гаўрылава, Эдуард Мартынюк і струнны квінтэт "Серэнада" будуць спяваць пра каханне. Вечарам на імправізаванай сцэне ва ўнутраным дворыку разгарацца сіцылійскія страсці: гледачы ўбачаць оперу П'етра Масканьі "Сельскі гонар". Прэм'ера гэтага спектакля Міхаіла Панджавідзэ прайшла 30 красавіка.

На сцэне Тэатральнай залы замка дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова 25 чэрвеня прадставяць гледачам сваю нядаўнюю пастаноўку - камедыйную оперу Гаэтана Даніцэці Viva la Mamma! Ролі выканаюць: Мама Агата - Андрэй Кліпо, Луіджыя - Алена Таболіч, Рэжысёр - Дзяніс Янцэвіч, Маэстра - Сяргей Лазарэвіч, Карыла - Алена Золава, Даратэя - Крыскенція Стасенка, Гульельма - Аляксандр Жукаў.

Завершыцца трохдзённае свята грандыёзным "Радзівілаўскім балем". Гала-канцэрт рыхтуе дырыжор Андрэй Галанаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі