Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Мінску адкрыўся міжнародны кінафестываль "Лістапад-2017"

Культура 03.11.2017 | 19:36

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад-2017" стартаваў. Урачыстая цырымонія адкрыцця кінафоруму пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць" адбылася ў кінатэатры "Масква", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прывітанне кіраўніка дзяржавы гасцям фестывалю зачытаў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Ён уручыў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" народнаму артысту Расіі Уладзіміру Мяньшову, які з удзячнасцю прыняў прыз, лічачы гэта высокай узнагародай.

Уладзімір Мяньшоў разбіў сімвалічную талерку "Лістапада-2017", тым самым даўшы старт 24-му па ліку міжнароднаму кінафоруму ў Мінску.

Пасля прадстаўлення ўдзельнікаў конкурсных праграм і членаў журы для гасцей вечара прапанаваны паказ фільма Барыса Хлебнікава "Арытмія".

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатары - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.