Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню выходзіць у масавы пракат фільм у беларускім агучванні

Культура 12.10.2017 | 12:12

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўпершыню выходзіць у масавы пракат фільм у беларускім агучванні, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Прэм'ерны фільм "Шторм: пісьмы агню" (Нідэрланды) будзе ісці ў шасці кінатэатрах Мінска на працягу амаль двух тыдняў - з 27 кастрычніка па 8 лістапада, а ў лістападзе ў іншых гарадах Беларусі.

Фільм "Шторм: пісьмы агню" (2017) расказвае гісторыю 500-гадовай даўніны. У атмасферы позняга сярэднявечча, на фоне вогнішчаў інквізіцыі, разгортваецца гісторыя ратавання рукапіса Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Галоўную ролю ў ёй наканавана выканаць 12-гадоваму Шторму Вотэну. Ці здолее ён уберагчы каштоўнае пісьмо ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотэна, ад інквізіцыі? Даведацца аб гэтым будзе цікава як юным, так і дарослым гледачам.

"Фільм "Шторм: пісьмы агню" - гэта перш за ўсё прыгодніцкая карціна. Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, якія ў ім змешчаны, не толькі фарміруюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі, у прыватнасці, з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе развіцця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускім агучванні", - лічыць начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Прэм'ера фільма "Шторм: пісьмы агню" адбудзецца 27 кастрычніка. Кожнага гледача чакае не толькі цікавая гісторыя, але і прыемныя сюрпрызы, непасрэдна звязаныя з двума вялікімі юбілеямі гэтага года: 500-годдзем Рэфармацыі і 500-годдзем беларускага кнігадрукавання.

Паказ карціны арганізаваў праект "Беларускія ўік-энды" сумесна з velcom і "Атлант Тэлекам".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусы аб сямейных ролях Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў чэрвені праведзены рэспубліканскі маніторынг грамадскага меркавання, у якім прынялі ўдзел 2 094 рэспандэнты. Даследаванне паказала, што ў жыхароў краіны прэваліруюць традыцыйныя погляды на сямейныя ролі.