Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2016, 14:31

Творчы вечар Мікалая Чаргінца ў Маскве прайшоў з аншлагам

15 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Творчы вечар старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустаршыні Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Мікалая Чаргінца прайшоў з аншлагам у Маскве ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыпламатычнай місіі.

Адкрываючы мерапрыемства, саветнік-пасланнік пасольства Юрый Ярашэвіч адзначыў уклад Мікалая Чаргінца не толькі ў адраджэнне лепшых традыцый айчыннай літаратуры і развіццё культурных беларуска-расійскіх сувязей, але і ва ўмацаванне асноў беларускай дзяржаўнасці, аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.

Сярод гасцей вечара было нямала вядомых расійскіх пісьменнікаў, творчых работнікаў.

Праграму мерапрыемства дапоўніла выстаўка "Лепшыя кнігі Беларусі", у якую ўвайшлі друкаваныя выданні - пераможцы штогадовага нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" за апошнія пяць гадоў, а таксама літаратурна-мастацкія, тэматычныя навуковыя і факсімільныя выданні, прысвечаныя гісторыі беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Асобны раздзел экспазіцыі быў прысвечаны пераможцам "Нацыянальнай літаратурнай прэміі", ініцыятарам якой з'яўляецца Мікалай Чаргінец.

Музычнае суправаджэнне вечара забяспечылі народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок, струнны квартэт Gold String Quartet Магілёўскай абласной філармоніі і беларуская спявачка, актрыса і тэлевядучая Аляксандра Гайдук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі