Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Творчая сустрэча з вядомым французскім харэографам Анжэленам Прэльжакажам пройдзе ў Мінску

Культура 20.09.2017 | 12:11
Анжэлен Прэльжакаж
Анжэлен Прэльжакаж

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая сустрэча з вядомым французскім харэографам Анжэленам Прэльжакажам пройдзе ў сталічным кінатэатры "Масква" 26 верасня, паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта "ТЭАРТ".

Напярэдадні адкрыцця VII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" беларускія гледачы змогуць паглядзець фільм пра рускі балет "Паліна, станцаваць сваё жыццё", які зняў Прэльжакаж у суаўтарстве са сваёй жонкай Валеры Мюлер, а затым сустрэцца і з самім рэжысёрам. Карціна - захапляючая гісторыя маладой балерыны, якая марыць танцаваць на сцэне Вялікага тэатра Расіі. Галоўную ролю ў фільме выканала балерына Марыінскага тэатра Настасся Шаўцова, а яе партнёршай па карціне выступіла аскараносная зорка французскага кінематографа Жульет Бінош.

Асоба Анжэлена Прэльжакажа для паклоннікаў сучаснага балета даволі вядомая. Знакаміты французскі харэограф, чые спектаклі ўвайшлі ў рэпертуар многіх тэатраў свету: La Scala (Мілан), New York City Ballet, балет Нацыянальнай оперы Парыжа, Марыінскі тэатр (Санкт-Пецярбург), Вялікі тэатр Расіі (Масква). Прэльжакаж - неаднаразовы лаўрэат і ўладальнік самых прэстыжных сусветных танцавальных прэмій і ўзнагарод, сярод якіх Grand Prix National de la Danse, што прысуджаецца Міністэрствам культуры Францыі, Benois de la Danse, Bessie Award, Les Victoires de la musique, Globe de Cristal. Кавалер Ордэна за заслугі ў галіне мастацтва і літаратуры, Ордэна Ганаровага легіёна, Нацыянальнага ордэна "За заслугі".

Міжнародны форум "ТЭАРТ" 28 верасня прадставіць беларускаму гледачу яшчэ адну магчымасць пазнаёміцца з творчасцю выдатнага харэографа - балетам "Фрэска. Карціна на сцяне". У гэтай пастаноўцы Анжэлен Прэльжакаж звяртаецца да надзвычай паэтычна фальклору Азіі. Рэжысёр пераносіць гледачоў у фантастычны свет кітайскіх казак, пры гэтым не імкнецца пераказаць паданне, а стварае яго сучасную адаптацыю, захоўваючы пры гэтым дух і сімвалізм старажытнай гісторыі.

Арганізатарамі Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" выступаюць Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" і ААТ "Белгазпрамбанк", генеральны партнёр - ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.