Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2018, 11:36

Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" адбудзецца 24-26 мая

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХІII Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа - 2018" пройдзе з 24 па 26 мая, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім аблвыканкаме.

Больш як 20 гадоў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга пры падтрымцы Мінаблвыканкама і Нясвіжскага райвыканкама арганізуе гэту адну з самых яркіх падзей у рэгіёне. Праграма свята ў гэтым годзе таксама багатая на мерапрыемствы і вядомыя імёны. Плануюцца мастацкія выставы, творчыя вечары і, вядома, канцэрты.

Так, 24 мая ў раённым цэнтры культуры заслужаны аматарскі калектыў Беларусі "Тэатр імя Урсулы Радзівіл" пакажа камедыю "Вячэра". На наступны дзень цэнтральная раённая бібліятэка стане пляцоўкай для творчай сустрэчы з Міхаілам Фінбергам, доктарам мастацтвазнаўства Вольгай Дадзіёмавай і струннага канцэрта. У Нясвіжскім цэнтры культуры адна за адной адкрыюцца дзве мастацкія выставы, а Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр і яго творчыя калектывы будуць знаёміць гасцей з лепшымі прыкладамі беларускай музыкі.

Завяршальны дзень свята мастацтваў адкрые струнны канцэрт духоўнай тэматыкі ў Нясвіжскім касцёле, а затым святочная музыка запоўніць тэатральную залу палацавага ансамбля і цэнтр культуры.

"Кожны год свята далучае жыхароў вобласці да беларускай культуры, знаёміць з навінкамі музыкі, мастацтва і навукі. Гэты мастацка-асветны праект дапамагае захоўваць лепшыя старонкі нашай культурнай спадчыны, садзейнічае вяртанню музычных артэфактаў у роднае наваколле, дзе яны калісьці ствараліся і гучалі", - сказалі на заканчэнне ў Мінаблвыканкаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі