Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Старадаўнімі песнямі-вяснянкамі будуць сустракаць вясну на абрадавым свяце ў Ельскім раёне

Культура 20.03.2018 | 09:46

20 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Абрадавае свята сустрэчы вясны "Саракі" правядуць 22 сакавіка ў Ельскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Свята пройдзе ў аграгарадку Валаўск. "Нашы продкі ў гэты дзень абрадамі спрабавалі паскорыць прыход вясны і адагнаць прэч зіму. З гэтага моманту дзень ужо роўны ночы, а потым становіцца большы за яе, пачынаецца ажыўленне прыроды", - пракаменціравалі субяседнікі.

Напярэдадні свята вяскоўцы з цеста выпякаюць птушачак - жаваранкаў, якія сімвалізуюць прадвеснікаў вясны. Само ж дзейства штогод збірае не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей аграгарадка. Тон мерапрыемству задаюць артысты народнага фальклорнага калектыву "Валошкі". У іх выкананні гучаць песні-вяснянкі, заклічкі. "Па манеры выканання песні нагадваюць своеасаблівыя заклінанні, яны вельмі эмацыянальныя і нясуць у сабе ідэю абнаўлення жыццёвых сіл", - растлумачылі арганізатары. 

Абрад суправаджаецца карагодамі, традыцыйнымі гульнямі і забавамі. Удзельнікі высока падкідаюць спечаных з цеста жаваранкаў, скачуць на дошках і 40 разоў катаюць па полі кола - каб год быў ураджайным, зямля ўрадлівай і шчодрай. Завяршаецца свята гульнёй у ручаёк, якая таксама суправаджаецца тэматычнымі песнямі.

"Гісторыя абраду налічвае некалькі стагоддзяў, а адрадзілі яго ў нашым раёне ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Інфармацыю збіралі літаральна па крупінках, шмат у чым дапамаглі ўспаміны мясцовых старажылаў", - адзначылі субяседнікі.

Удзельнікамі мерапрыемства таксама стануць артысты фальклорнага калектыву з вёскі Казлы, песенны матэрыял якога мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Арганізатарамі свята выступаюць Валаўскі цэнтр народных традыцый, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ельскага райвыканкама, Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва і метадычнай работы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).