Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

СМС-голас за фіналіста адбору на "Еўрабачанне" будзе каштаваць 50 капеек

Культура 20.01.2017 | 17:17

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт аднаго голаса за фіналіста нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" складзе 50 капеек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сёння вечарам стане вядома, хто прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве. У час прамой трансляцыі фіналу нацыянальнага адборачнага тура ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24" свае галасы за выканаўцаў, якія спадабаліся, аддадуць тэлегледачы і прафесійнае журы па класічнай формуле 50х50.

Беларускія тэлегледачы свой голас за выканаўца, які спадабаўся, змогуць аддаць пасля выступлення апошняга ўдзельніка фінальнага тура, калі будзе адкрыта акно для галасавання.

Працэдуру тэлефоннага і СМС-галасавання забяспечвае РУП "Белтэлекам". Для тэлефоннага галасавання неабходна званіць на нумар 8-810-101-05-ХХ (ХХ - нумер выканаўцы, які спадабаўся). Для СМС-галасавання неабходна адпраўляць паведамленні на нумар 2883. У тэксце паведамлення неабходна пазначыць нумар - ХХ - выканаўцы, які спадабаўся. Тарыф на паслугу "Званок на платнае інтэрактыўнай апытанне" для абанентаў сеткі стацыянарнай сувязі складае 50 капеек з улікам падатку на дабаўленую вартасць за злучэнне. Кошт званка з мабільнага тэлефона і адпраўкі СМС для абанентаў мабільных аператараў Беларусі таксама складаюць 50 капеек з улікам ПДВ.

Па выніках жараб'ёўкі, канкурсанты выступяць у наступным парадку: 1. Іюль; 2. Аляксандра Ткач; 3. Уладзіслаў Курасаў; 4. Група NAVI; 5. Isaak Nightingale; 6. Kettie; 7. Nuteki; 8. Napoli; 9. Мікіта Ходас; 10. Анжаліка Пушнова; 11. Анастасія Шавярэнка; 12. Lermont x Julic; 13. Група "PROвакацыя".

У складзе журы, сфарміраваным медыяхолдынгам сумесна з Міністэрствам культуры, - музыкант, заслужаны артыст БССР, удзельнік ВІА "Песняры", саліст ансамбля "Беларускія песняры" Валерый Дайнека (старшыня журы); намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха; кіраўнік радыёстанцыі "Радыус FM" Алена Трашчынская; дырэктар тэлеканала "БелМузТБ" Аляксандр Капенкін; прадзюсар, тэлевядучы, дырэктар радыёстанцыі "Новае радыё" Уладзімір Богдан; спявачка, педагог па вакале Людміла Куц; галоўны спецыяліст аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Іна Мардусевіч.

Таксама 19 студзеня свой удзел у рабоце прафесійнага журы пацвердзілі спявак, кампазітар і прадзюсар Uzari; дырыжор акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Саўрыцкі; дацэнт, в.а. загадчыка кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Таццяна Дробышава і загадчык кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Таццяна Цыбульская.

Фінальнае шоу стартуе 20 студзеня ў 22.00 і будзе трансліравацца са студыі "600 м" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і на сайце медыяхолдынга tvr.by. Прамую трансляцыю канцэрта таксама будзе весці радыёстанцыя "Радыус FM".

Усе правы, што адносяцца да правядзення нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", належаць выключна арганізатару - Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.