Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 ліпеня 2017, 10:48

"Славянскі базар у Віцебску" садзейнічае збліжэнню народаў розных краін - Пуцін

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" садзейнічае збліжэнню народаў розных краін. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам фестывалю, якое зачытаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Расіі Іван Мельнікаў на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо больш за чвэрць стагоддзя на гасціннай беларускай зямлі кожнае лета праходзіць яркае, відовішчнае свята для ўсіх, хто любіць і шануе багатую культуру славянскіх народаў, - гаворыцца ў прывітанні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. - Такое маштабнае сумеснае культурнае мерапрыемства, несумненна, уносіць важкі ўклад у развіццё плённага гуманітарнага супрацоўніцтва, садзейнічае ўзаемнаму духоўнаму ўзбагачэнню і збліжэнню народаў розных краін".

Прэзідэнт Расіі ўпэўнены, што і ў бягучым годзе жыхароў і гасцей Віцебска чакаюць незабыўныя ўражанні, паколькі ў праграме фестывалю выступленні выканаўцаў не толькі з суседніх, але і многіх іншых дзяржаў. "Адбудуцца канцэрты класічнай, сучаснай і народнай музыкі, шматлікія выставы і мастацкія конкурсы, будуць прадстаўлены тэатральныя пастаноўкі", - адзначаецца ў прывітанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі