Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 сакавіка 2016, 17:07

Шлем з даспешнага абмундзіравання Мікалая Радзівіла Чорнага ўбачаць наведвальнікі выстаўкі ў Мінску

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэпліка шлема з вядомага даспешнага абмундзіравання Мікалая Радзівіла Чорнага сярэдзіны XVI стагоддзя, вырабленага знакамітым еўрапейскім майстрам Кунцам Лохнерам, убачаць наведвальнікі выстаўкі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

На выстаўцы прадстаўлены гістарычныя рэканструкцыі: шлемы, даспехі, дзіды і харугвы XI-XVII стагоддзяў, вырабленыя мастацкай майстэрняй "Стальная спадчына" ў Мінску. На прыкладзе кожнага шлема можна прасачыць развіццё майстэрства збройнікаў, адрозніць шлемы па саслоўнай прыналежнасці воіна. Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць практычна ўсе тыпы шлемаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі і іх праціўнікі: раннія сектарныя, сфераканічныя, гаршковыя, бацынеты, салады, армэ, бургіньёты і многія іншыя.

Выстаўка "Баявыя нагалоўі /шлемы/ засцерагальнага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI-XVII стагоддзяў" паказвае майстэрства мастакоў, якія так старанна і дэталёва падышлі да стварэння даспехаў, шлемаў, абарончай зброі, што адрозніць іх ад рэальных гістарычных аналагаў практычна немагчыма.

Азнаёміцца з экспазіцыяй, якая раскрывае забытыя старонкі гісторыі Беларусі, можна з 5 сакавіка па 10 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі