Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2016, 19:03

Шэстакоў лічыць актуальнай задачу па захаванні ўнікальных помнікаў беларускага дойлідства

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў лічыць актуальнай задачу па захаванні ўнікальных помнікаў беларускага дойлідства. На гэты факт ён звярнуў увагу, адкрываючы сёння ў МЗС фотавыстаўку праекта "Спадчына Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Аўтарамі праекта, пачатага больш за дзесяць гадоў таму, з'яўляюцца беларускія фотамастакі Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч. Яны на аснове навукова-даследчай работы прадстаўляюць гістарычную і культурную спадчыну Беларусі шырокай публіцы з дапамогай высокамастацкіх аўтарскіх кніг-альбомаў, фільмаў і фотавыставак.

На сёння матэрыялы праекта прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, ва ўніверсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, у калекцыях Папы Рымскага, каралевы Вялікабрытаніі, іншых палітычных і грамадскіх лідараў краін.

Яўген Шэстакоў адзначыў, што гэты праект дэманструе ўсю прыгажосць гістарычных шэдэўраў рэспублікі, дае магчымасць замежнай аўдыторыі ў Год культуры яшчэ раз азнаёміцца з беларускай гісторыка-культурнай спадчынай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, прадстаўнікі грамадскасці, супрацоўнікі міністэрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі