Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 снежня 2016, 18:58

Прыём заявак на конкурс ігравых дэбютных фільмаў для альманаха прадоўжаны да 8 снежня

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыём заявак на конкурс ігравых дэбютных фільмаў для стварэння альманаха прадоўжаны да 8 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Заяўкі, якія паступілі ў Міністэрства культуры па 8 снежня ўключна, будуць разгледжаны на працягу двух тыдняў.

Мэта конкурсу - стварэнне альманаха з дэбютных кароткаметражных работ пачынаючых рэжысёраў, напрыклад, студэнтаў Акадэміі мастацтваў, і тых, хто атрымаў адукацыю намнога раней, але, будучы дакументалістам, хацеў бы паспрабаваць сябе ў якасці аўтара ігравога кіно. Абмежаванняў па ўзросце няма. Асноўная ўмова - гэта павінна быць дэбютная работа рэжысёра-пастаноўшчыка.

Працягласць фільма, які плануецца здымаць на працягу 2017 года, складзе да 100 хвілін.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма, сінопсіс другой і наступных серый карціны, папярэдні разлік кошту кінапраекта з пазначэннем артыкулаў затрат і памеру чаканага прыбытку, план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу 3 гадоў з моманту яго стварэння, дакументальнае пацвярджэнне намеру сувытворцаў удзельнічаць у выпуску фільма альбо магчымасць удзельніка конкурсу забяспечыць фінансаванне за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Прыняць удзел у конкурсе могуць вытворцы фільма, прадзюсары (альбо адзін з вытворцаў фільма, прадзюсараў) - юрыдычныя асобы Беларусі, пры гэтым атрымальнікам сродкаў павінен быць рэзідэнт краіны. Работы і паслугі па вытворчасці фільма выконваюцца рэзідэнтамі Беларусі на яе тэрыторыі, за выключэннем работ, якія ў рэспубліцы не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі гэта сумесны праект з замежнымі вытворцамі.

Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне кінематаграфіі не менш як 5 гадоў, не менш за 70 працэнтаў здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі. Выключэннем з'яўляюцца выпадкі, калі вытворчасць фільма сумесная з замежнымі калегамі. Акрамя таго, канкурсанты павінны валодаць уласнымі фінансавымі і (або) прыцягненымі кадравымі і матэрыяльна-тэхнічнымі магчымасцямі, неабходнымі для выканання дагавора.

Конкурс праводзіцца ў фармаце дзяржаўнай закупкі, прадметам якой з'яўляецца аказанне паслуг па вытворчасці фільмаў (у адпаведнасці з арт.17 закона ад 14 чэрвеня 2004 года "Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь").

Падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе выкладзены ў паведамленні на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі