Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 сакавіка 2017, 13:52

Праграмы аб турыстычных магчымасцях Беларусі пераважаюць сярод заяўленых на "Тэлевяршыню-2017"

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграмы маладзёжнай тэматыкі, здаровага ладу жыцця і турыстычных магчымасцей Беларусі пераважаюць сярод заяўленых на ўдзел у XIII Нацыянальным тэлевізійным конкурсе "Тэлевяршыня", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў пачатку мая, а цяпер рабочая група праглядае матэрыялы, што паступілі, каб потым прадставіць іх на суд прафесійнага журы. Усяго на конкурс пададзена 286 работ ад 33 радыёвяшчальных арганізацый. Актыўнасць прадэманстравалі недзяржаўныя кампаніі, і гэта дастойныя канкурэнтаздольныя работы. Каля 20 рэгіянальных кампаній таксама маюць намер пазмагацца за ўзнагароды "Тэлевяршыні". У конкурсе ўдзельнічаюць айчынныя тэлепраграмы любой працягласці вытворчасці рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлевяшчальных арганізацый, іншых вытворцаў розных форм уласнасці, якія выйшлі ў эфір у 2016 годзе.

Конкурс праводзіцца па 25 намінацыях. Будуць выбраны лепшая грамадска-палітычная праграма, лепшы вядучы такой праграмы, а таксама будзе названа лепшая тэматычная праграма і яе вядучы. Будуць вызначаны лепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма і лепшы вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы, лепшы дакументальны фільм (цыкл), лепшая штодзённая інфармацыйная праграма, праграма для дзяцей і юнацтва, культурна-асветная праграма, забаўляльная праграма.

Журы вызначыць пераможцаў у персанальных намінацыях "Лепшы рэпарцёр", "Лепшы вядучы штодзённай інфармацыйнай праграмы", "Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы". У шэрагу намінацый перамога можа быць як персанальная, так і камандная: "Лепшы тэлевізійны прадзюсар (прадзюсарская група)", "Лепшы рэжысёр (рэжысёрская група)", "Лепшы аператар (аператарская група)", "Лепшы сцэнарыст (сцэнарная група)".

Будуць названы лепшыя сацыяльная рэклама і тэлевізійны дызайн. Рэгіянальнае тэлебачанне канкурыруе па чатырох пазіцыях: будуць выбраны лепшыя вядучы рэгіянальнага тэлебачання, праект, інфармацыйная праграма і тэматычная праграма.

Галоўная ўзнагарода конкурсу - Гран-пры "Тэлевізійны праект года".

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя рэжысёры, сцэнарысты, акцёры, журналісты, вызначыць па тры фіналісты ў кожнай намінацыі.

Падрыхтоўкай цырымоніі ўзнагароджання XIII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" займаецца ЗАТ "Другі нацыянальны канал", сёння ідзе работа над канцэпцыяй мерапрыемства, якое адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі