Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе

Культура 24.07.2017 | 16:14

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Як паведамілі ў ведамстве, на конкурс эскізных праектаў помніка Францыску Скарыну ў малдаўскай сталіцы Кішынёве, які праводзіла Міністэрства культуры, было пададзена дзевяць заявак. Прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў Мінкультуры, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, Беларускага саюза мастакоў пераможцам конкурсу назвала работу скульптара Генадзя Лойкі.

Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве на пасяджэнні адобрыў мадэль бюста, вырабленую ў мяккім матэрыяле. Скульптар працуе ўжо над мадэллю ў натуральную велічыню, помнік адальюць на Скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў. Скульптура вышынёй амаль 1 м будзе ўстаноўлена на пастаменце, які выканаюць у Кішынёве. Агульная вышыня помніка складзе крыху больш за 2,5 м.

Як раней паведамлялася, урад Малдовы адобрыў рашэнне аб устаноўцы ў Кішынёве помніка беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, адпаведную пастанову кабінет міністраў Малдовы прыняў 4 ліпеня на сваім пасяджэнні па ініцыятыве Міністэрства культуры рэспублікі з мэтай увекавечання памяці праслаўленага беларускага першадрукара, а таксама з нагоды 500-годдзя выдання першай кнігі на беларускай мове, што адзначаецца ў гэтым годзе.

Па рашэнні ўрада Малдовы і мэрыі муніцыпія Кішынёў, помнік Францыску Скарыну будзе ўстаноўлены ў цэнтры малдаўскай сталіцы - у скверы на перасячэнні вул. Аляксея Мацяевіча і Мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні, насупраць пасольства Беларусі ў Малдове.

Расходы на распрацоўку праектнай дакументацыі для помніка, выкананне работ і ўстаноўку пастамента і бюста, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі будуць пакрыты за кошт фінансавых сродкаў Беларусі і спонсарскай дапамогі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.