Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пісьменнікі прадставяць творы аб малой радзіме на Дні беларускага пісьменства

Культура 09.04.2018 | 16:20

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творы аб малой радзіме пісьменнікі прадставяць на Дні беларускага пісьменства, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

"Галоўны агляд творчых сіл па тэме "Радзімазнаўства" Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе правесці 2 верасня ў Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. На святочным стэндзе пісьменнікі размесцяць свае лепшыя творы, прысвечаныя малой радзіме. Гэта тэма блізкая кожнаму чалавеку. Тым больш пісьменнікі, так ці інакш, у творчасці закранаюць свае вытокі, асэнсоўваюць іх лёсавызначальнае значэнне", - сказала Алена Стэльмах.

Беларуская літаратура грунтуецца на творах глыбока патрыятычных, прасякнутых вялікай любоўю да роднай зямлі, бацькоўскага дому, самабытнай нацыянальнай культуры. Невыпадкова такія прывабныя і сёння творы беларускіх класікаў - Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.

Сучасныя аўтары стараюцца прымножыць багатую духоўную спадчыну, дадала Алена Стэльмах. Апошнія дзесяцігоддзі ўвага шырокай пісьменніцкай грамадскасці прыцягнута да тэмы краязнаўства. Пошукава-даследчая работа актыўна ідзе ў розных кутках рэспублікі, у выніку з'яўляюцца новыя разнапланавыя выданні, якія прыадкрываюць невядомыя старонкі гісторыі розных мясцін, выклікаюць цікавасць да неардынарных асоб. Паколькі кожны гарадок, вёсачка і хутарок - па-свойму ўнікальныя і непаўторныя.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.