Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 студзеня 2017, 11:31

Паўфінал "Млына моды-2017" адбудзецца 14 студзеня

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўфінал XXVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды" ў намінацыі "Фота" адбудзецца 14 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Кожны ўдзельнік конкурсу павінен прадставіць журы 8 фатаграфій фармату А4, дзе галоўны аб'ект здымкі - чалавек. Фотамадэлі прадстаўляюць 6 фатаграфій фармату А4 - поўны рост, паясны бюст, партрэт. Мадэлі (хлопец і дзяўчына) выбіраюцца ў кожнай узроставай групе - 6-8 гадоў, 9-12, 13-16 і 17-25.

Заяўку неабходна падаць да 10 студзеня ў аргкамітэт. У склад журы ўвойдуць прафесійныя фатографы, стылісты, дызайнеры, рэдактары часопісаў, арганізатары фестывалю.

Фіналісты конкурсу атрымаюць заданне ад журы, на падрыхтоўку якога ў іх будзе тры месяцы. Іх работы будуць выстаўлены ў час фіналу фестывалю-конкурсу ў маі і ўвойдуць у фінальны каталог конкурсных работ. Прызёры будуць узнагароджаны сімваламі фестывалю, падарункамі ад партнёраў. Пераможца прыме ўдзел у міжнародных творчых майстэрнях "Млын моды-2017" у Еўропе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі