Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 лютага 2017, 19:23

Пайшоў з жыцця акцёр Аляксей Пятрэнка

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савецкі і расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка раптоўна пайшоў з жыцця 22 лютага. Інфармацыю аб гэтым размясціў на сваім сайце Саюз кінематаграфістаў Расіі, паведамляе БЕЛТА.

Аляксей Пятрэнка памёр на 79 годзе жыцця. Акцёр выканаў ролі у амаль 80 фільмах.

Яго кар'ера акцёра пачалася ў 1961 годзе ў Запарожскім музычна-драматычным тэатры імя Шчорса. Іграў у Данецкім абласным рускім драматычным тэатры ў Марыупалі, Ленінградскім тэатры імя Ленсавета, Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай, Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры, тэатры "Школа сучаснай п'есы". З 1991 года быў штатным акцёрам Кінастудыі імя М. Горкага.

Аляксей Пятрэнка вядомы сваімі ролямі ў кінакарцінах "Дваццаць дзён без вайны", "Жаніцьба", "ТАСС упаўнаважаны заявіць", "Жорсткі раманс", "Вязень замка Іф" і інш. Дэбютнай для яго была роля ў фільме "Дзень сонца і дажджу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі