Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 верасня 2017, 12:24

Падарожжа ўнутры карціны можна зрабіць на выставе ў Гомелі

11 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "VR (віртуальная рэальнасць) падарожжа ўнутры карціны" прадставяць у карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі 13 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Праект, куратарам якога выступае прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, рэжысёр, музычны прадзюсар Аляксандр Сплашноў, перанясе гледачоў у свет віртуальнай рэальнасці і прадставіць магчымасць зрабіць падарожжа ўнутры карціны", - адзначылі субяседнікі.

Аснову экспазіцыі складуць стэрэа-лайт-панэлі, а таксама лічбавыя карціны высокага распазнавання, створаныя расійскімі майстрамі лічбавага мастацтва. Гледачы па-іншаму паглядзяць на работы вядомых ва ўсім свеце жывапісцаў, а таксама ўбачаць канцэптуальна новыя віртуальныя палотны, насычаныя стэрэа і відэаэфектамі, дынамічнымі прасторамі, незвычайнымі істотамі і г.д. Для агляду выставы наведвальнікам выдадуць спецыяльныя візары, дзякуючы якім кожная карціна атрымае сваё прадаўжэнне ў часе і прасторы, набудзе выразныя якасці.

Як адзначылі ў карціннай галерэі, праект нацэлены на тое, каб пазнаёміць гледача з інавацыйнымі лічбавымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным мастацтве.

Прадоўжыцца выстава па 15 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі