Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 красавіка 2018, 10:45

Новы спектакль Пінігіна "Талерантнасць" расказвае еўрапейскую гісторыю

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы спектакль Мікалая Пінігіна "Талерантнасць", прэм'ера якога адбудзецца 27 і 28 красавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, расказвае еўрапейскую гісторыю. Аб гэтым мастацкі кіраўнік Купалаўскага расказаў журналістам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Пінігін звярнуўся да п'есы французскага аўтара Ясміны Рэза "Бог разні", напісанай у 2006 годзе. На беларускую сцэну спектакль выходзіць пад назвай "Талерантнасць", але арыгінальная назва п'есы прысутнічае на афішы - такой была ўмова драматурга. Як растлумачыў мастацкі кіраўнік Купалаўскага, з просьбай аб замене назвы да аўтара ён звярнуўся, каб пазбегнуць асацыяцый, што гэта гісторыя пра вайну.

Паводле слоў Мікалая Пінігіна, гэта хутчэй не беларуская, а еўрапейская гісторыя. Яна пра праблемы, з якімі сутыкаюцца ў Еўропе ў сувязі з міграцыяй, пра тое, дакуль можна быць талерантным. Гэта п'еса пра тое, што вайна можа пачацца з любой канфліктнай сітуацыі, паколькі ў кожным з нас ёсць не толькі чалавечае, але і звярынае, лічыць мастацкі кіраўнік Купалаўскага.

Лакальную гісторыю дзвюх сямейных пар, якія абмяркоўваюць бойку сыноў, расказваюць на сцэне акцёры Вікторыя Чаўлытка, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Паўлаў, Святлана Анікей і Марына Гардзіёнак. Сварка звычайных людзей указвае на глабальныя сусветныя праблемы.

Над сцэнаграфіяй працаваў Руслан Вашкевіч.

Прэм'ерныя паказы пройдуць таксама 4 і 29 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі