Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 сакавіка 2018, 10:52

Нікас Сафронаў: Беларусь займае асаблівае месца ў маім жыцці

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы расійскі мастак Нікас Сафронаў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця ў Мінску выставы "Вясна ўражанняў" паведаміў, што Беларусь займае асаблівае месца ў яго жыцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У маім лёсе і жыцці Беларусь займае асаблівае месца. Я прыязджаў ужо з выставай, былі душэўныя сустрэчы з пірагамі і народнымі спевамі ў Віцебску, Гродне, Брэсце. Таму я знайшоў падставу прыехаць з выставай яшчэ раз і сказаць, што сумаваў", - сказаў Нікас Сафронаў.

На прэс-канферэнцыі ён прадставіў партрэт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Гэта зборны вобраз. Тут дом, у якім ён нарадзіўся, дарога, па якой прайшоў вялікі шлях. Ён зрабіў дзяржаву моцнай", - адзначыў мастак.

Экспазіцыя "Вясна ўражанняў" з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм" складаецца больш як са 100 жывапісных і графічных работ, сярод якіх партрэты Джона Ленана, каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і іншых выдатных асоб. На выставе прадстаўлены сімвалісцкія і кубістычныя кампазіцыі, а таксама палотны ў тэхніцы Dream Vision, за якую мастак быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Гэта самая вялікая падборка карцін Сафронава. Яна пабывала ўжо ў Расіі, Украіне, Казахстане, Бахрэйне. Плануюцца паказы ў Францыі, Італіі, Германіі.

Азнаёміцца з работамі вядомага расійскага мастака можна ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з 3 сакавіка па 22 красавіка з 11.00 да 20.00. Творчая сустрэча з Нікасам Сафронавым у галерэі пройдзе 3 сакавіка ў 15.00. Гледачы змогуць задаць мастаку свае пытанні, атрымаць аўтограф і зрабіць сумеснае фота.

Выстава праходзіць пры падтрымцы Мінгарвыканкама.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі