Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2017, 20:01

Названы пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Чалавек Года культуры"

8 лютага, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Названы пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Чалавек Года культуры", перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджвання.

Рэспубліканскі конкурс "Чалавек Года культуры" праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі як праект Года культуры, якім быў аб'яўлены 2016 год.

Журы назвала пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ў 14 намінацыях.

Перамога ў намінацыі "Выяўленчае мастацтва" прысуджана дацэнту кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандру Фінскаму.

Артыст-вакаліст (саліст), вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Юрый Гарадзецкі ўзнагароджаны ў намінацыі "Тэатральнае мастацтва".

Галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец удастоены ўзнагароды ў намінацыі "Музычнае мастацтва".

Артыст балета (саліст), вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі народны артыст Беларусі Ігар Артамонаў стаў пераможцам у намінацыі "Харэаграфічнае мастацтва".

Журы конкурсу прысудзіла ўзнагароду ў намінацыі "Эстраднае мастацтва" артыстцы-вакалістцы (салістцы) Маладзёжнага тэатра эстрады Вользе Вронскай, а ў намінацыі "Цыркавое мастацтва" - паветранай гімнастцы Беларускага дзяржаўнага цырка Алене Чухновай.

Вядомы кінарэжысёр анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алена Пяткевіч удастоена перамогі ў намінацыі "Кінавідэамастацтва".

У намінацыі "Музейная справа" лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу названы генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Галіна Слесарэнка, дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліяткі імя Каладзеева - лаўрэат намінацыі "Бібліятэчная справа", а Алег Хмялькоў, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы - намінацыі "Клубная дзейнасць".

Віншаванні прымаў таксама пераможца конкурсу ў намінацыі "Народная творчасць" намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Народны майстар, дырэктар Дома рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Марына Гушча перамагла ў намінацыі "Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".

Высокую ацэнку за "Педагагічную дзейнасць з творчай моладдзю" атрымаў член прэзідыума праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў прафесар народны артыст Беларусі Яўген Гладкоў.

Аглядальнік БЕЛТА Жанна Катлярова стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Чалавек Года культуры" ў намінацыі "Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі". Журналіст працуе ў Беларускім тэлеграфным агенцтве з 2004 года.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Чалавек Года культуры" праходзіла ў Палацы мастацтваў у Бабруйску, які прыняў статус культурнай сталіцы Беларусі 2017 года.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі