Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 чэрвеня 2018, 19:55

Нацыянальнае адзенне і народныя промыслы В'етнама пакажуць у Гістарычным музеі Беларусі

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае адзенне і народныя промыслы В'етнама прадставіць выстаўка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

На выстаўцы можна будзе ўбачыць калекцыю традыцыйных лакафарбавых вырабаў, адзін з самых старажытных промыслаў В'етнама бамбукавыя і ратангавыя вырабы, кераміку з вёскі Батчанга, вядомую з XV стагоддзя. Асобны раздзел выстаўкі складаюць 20 касцюмаў этнічных груп В'етнама, сярод якіх традыцыйная сукенка Аозай. Розныя рэгіёны краіны прадстаўлены калекцыяй лялек у этнічным адзенні, а таксама многімі іншымі вырабамі з шоўку і парчы.

Выстаўка прадастаўляе магчымасць лепш зразумець і палюбіць традыцыйную культуру В'етнама. Народныя промыслы гэтай краіны маюць даўнія традыцыі. Яны звязаны з месцамі пражывання людзей - вёскамі і нават асобнымі вуліцамі - і праяўляюцца ў іх вырабах, бездакорных па выкананні. У вёсках В'етнама пражываюць таленавітыя мастакі і майстры, якія захоўваюць, перадаючы з пакалення ў пакаленне сваю культурную самабытнасць, квінтэсенцыю рамяства і мастацтва. Менавіта таму кожны твор вызначаецца ўласнай ідэнтычнасцю, выклікае непаўторныя эмоцыі. Работы майстроў вядомы далёка за межамі В'етнама і набылі папулярнасць як у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, так і ў іншых кутках планеты, інтэгруючыся ў сусветную культуру.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 13 чэрвеня, працаваць яна будзе да 15 чэрвеня. Экспазіцыя арганізавана па праграме Дзён культуры Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь, якія пройдуць з 11 па 17 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі