29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі выбраны Мікалай Чаргінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прапанову аб выбранні Мікалая Чаргінца прынялі дэлегаты з'езда аднагалосна. Ён падзякаваў за давер і сказаў, што наперадзе шмат планаў.
Цяпер у радах Саюза пісьменнікаў Беларусі 606 літаратараў.-0-