Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Малюнкі і гравюры Івана Шышкіна прадставіць выстава ў Доме Ваньковічаў

Культура 12.02.2018 | 19:31
Дом Ваньковічаў. Фота з архіва
Дом Ваньковічаў. Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 20 малюнкаў і гравюр Івана Шышкіна прадставіць выстава ў музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, чыім філіялам з'яўляецца Дом Ваньковічаў.

На выставе, якая пачне працаваць 20 лютага, будуць экспанавацца малюнкі і гравюры выдатнага рускага пейзажыста другой паловы XIX стагоддзя. Усе яны з'яўляюцца ўласнасцю Нацыянальнага мастацкага музея, які больш за паўстагоддзя мэтанакіравана збіраў калекцыю твораў Івана Шышкіна.

Галоўным матывам творчасці Івана Іванавіча Шышкіна (1832-1898) быў рускі лес. Славу мастаку прынеслі не толькі жывапісныя работы, але і графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках. Сёння яны набываюць асаблівую каштоўнасць для знатакоў і гісторыкаў мастацтва. Графіка стала істотнай часткай спадчыны мастака, які меў унікальны дар рысавальшчыка. У калекцыі музея прадстаўлены амаль усе графічныя тэхнікі, у якіх працаваў мастак: малюнак графітным алоўкам, акварэль (рэдкая для Шышкіна), афорт і літаграфія пяром. Малюнкі Шышкіна - гэта закончаныя эцюдныя кампазіцыі з дакладна выверанай дэталёвай прапрацоўкай малюнка, уласцівай манеры мастака. З дасканаласцю зробленыя, фатаграфічна дакладныя яны не становяцца сухой пратакалізацыяй формы, але заключаюць у сабе ўсю чароўнасць мастацкага твора.

Уваход на выставу па білеце ў музей. Яна будзе працаваць да 15 красавіка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стадыён "Дынама" Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947-1954 гадах.