Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Купалаўскі тэатр у час гастроляў па Кітаі пакажа спектакль "Чайка"

Культура 21.11.2017 | 12:21

21 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Кітаі ў лістападзе праходзяць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

Калектыў на чале з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным прадстаўляе кітайскаму гледачу спектакль "Чайка" (па п'есе А.Чэхава), які ў 2016 годзе ўдастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшы спектакль тэатра драмы". Гэтыя гастролі сталі вынікам супрацоўніцтва беларускіх артыстаў з Міжнароднай лігай тэатраў "Шаўковы шлях", заснаванай Кітаем для пашырэння творчых кантактаў паміж краінамі - удзельніцамі новага Шаўковага шляху. Цяпер гэта Міжнародная ліга налічвае больш за 80 удзельнікаў з 30 краін свету, а Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з'яўляецца яе ганаровым членам.

У час гастроляў запланаваны паказ пяці спектакляў у чатырох гарадах: Чжухай, Гуанчжоу, Сямынь і Цзінань. Удзельнікамі гастроляў сталі такія прызнаныя майстры беларускага тэатральнага мастацтва, як Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Павел Харланчук-Южакоў, Ігар Дзянісаў, а таксама маладая плеяда купалаўцаў - Андрэй Дробыш, Валянціна Гарцуева, Павел Астравух, Іван Кушнярук і іншыя.

Папярэдні раз Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы гастраліраваў у Кітаі ў 2014 годзе. Тады беларускі калектыў прымаў удзел у Пекінскім міжнародным тэатральным фестывалі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.