Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 сакавіка 2016, 18:25

Кіраўнікам устаноў культуры трэба быць актыўней у пошуку мецэнатаў - Дрыга

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кiраўнiкам устаноў культуры трэба быць актыўней у пошуку мецэнатаў, заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

На яе думку, многае залежыць ад актыўнасці кіраўніка ўстановы культуры, умення прэзентаваць сваю ўстанову, зацікавіць патэнцыяльнага мецэната. Гэта вялікая навука, і трэба гэтаму вучыцца.

Ірына Дрыга прывяла ў якасці прыкладу Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, якія знайшлі варыянты супрацоўніцтва.

Яна дадала, што ў Беларусі ёсць нямала структур, якія падтрымліваюць культуру. Штогод праводзіцца конкурс "Мецэнат культуры", дзе адбываецца ўшанаванне спонсараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі