Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Карціны Шагала, Суціна, Бакста і іншых беларускіх майстроў прадставяць у галерэі "Арт-Беларусь"

Культура 13.04.2017 | 19:01

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карціны беларускіх мастакоў сусветнага ўзроўню, сярод якіх Марк Шагал, Хаім Суцін, Леон Бакст, прадставяць у галерэі праекта "Арт-Беларусь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Пастаянна дзеючая галерэя праекта "Арт-Беларусь" пачне сваю работу на пляцоўцы Палаца Рэспублікі ў Мінску з 14 красавіка. У адной экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 шэдэўраў беларускіх майстроў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Сярод іх работы аўтараў сусветнага ўзроўню Марка Шагала, Хаіма Суціна, Леона Бакста, Валенція Ваньковіча, Фердынанда Рушчыца, Абрама Маневіча, Восіпа Цадкіна і інш.

Галерэя праекта "Арт-Беларусь" прызначана фарміраваць сучасныя падыходы да прадстаўлення выяўленчага мастацтва і работы з наведвальнікамі. Новая выставачная прастора стваралася, каб далучыць да нацыянальнай культуры не толькі знатакоў, але і маладое пакаленне. Тут усім наведвальнікам будзе прадастаўлена магчымасць фатаграфаваць, карыстацца бясплатным wi-fi, дзяліцца ўражаннямі і ўносіць свае прапановы па экспазіцыі і выставах пад эгідай праекта "Арт-Беларусь".

Арганізатары плануюць таксама шырокую адукацыйную праграму, прэзентацыі фільмаў і публікацый аб выяўленчым мастацтве, дыскусіі. На базе галерэі фарміруецца самастойная ўстанова культуры, якая будзе займацца творчымі і арганізацыйнымі пытаннямі па рэалізацыі ініцыіраванага Белгазпрамбанкам нацыянальнага гісторыка-культуралагічнага праекта "Арт-Беларусь".

Праект "Арт-Беларусь" прызначаны паказаць гістарычны зрэз выяўленчага мастацтва Беларусі ва ўсёй паўнаце і цэласнасці. Сёння "Арт-Беларусь" можа служыць аднаўленню сувязей з культурна-гістарычнай спадчынай мінулага і надаць новы імпульс развіцця сучаснаму беларускаму мастацтву.

Цяпер карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка налічвае больш за 100 артэфактаў, створаных з пачатку XVI стагоддзя. У зборы - творы мастакоў, якія нарадзіліся ў межах сучаснай Беларусі, чые імёны атрымалі шырокае грамадскае прызнанне. У выніку аб'ектыўных прычын творчая спадчына многіх з гэтых аўтараў не была прадстаўлена ў музейных зборах краіны.

Пачаткам фарміравання калекцыі стала набыццё ў 2011-2012 гадах шэрага работ сусветна вядомых мастакоў Парыжскай школы - ураджэнцаў Беларусі, арыгінальныя станковыя творы якіх адсутнічалі на іх гістарычнай радзіме. Шэдэўры Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і іншых прадстаўнікоў школы склалі ядро фарміруемага збору.

За час рэалізацыі праекта "Арт-Беларусь" праведзена 12 маштабных мастацкіх выстаў у Мінску, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Гродне, Рызе, Вільнюсе і Парыжы, якія наведалі больш за 200 тыс. чалавек. Апублікавана 14 кніг: выставачных каталогаў, публіцыстычных эсэ, факсімільных перавыданняў. Знята дзевяць дакументальных фільмаў пра мастакоў Парыжскай школы - ураджэнцаў Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд