Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 сакавіка 2018, 11:17

Карціну Пабла Пікасо прадалі амаль за $70 млн

1 сакавіка, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Карціну іспанскага і французскага мастака Пабла Пікасо "Жанчына ў берэце і клятчастай сукенцы (Марыя-Тэрэза Вальтэр)" прадалі амаль за $70 млн на таргах Sotheby's у Лондане.

На карціне адлюстравана сяброўка, натуршчыца і муза Пікасо. Падачу вобраза Марыі-Тэрэзы Вальтэр у аўкцыённым доме назвалі яркай і кранальнай. За два гады да стварэння партрэта яна нарадзіла мастаку дачку Маю. Карціна, прададзеная з малатка, была напісана ў тым жа 1937 годзе, што і "Герніка".

Дэманстрацыя партрэта патэнцыяльным пакупнікам прайшла раней у Ганконгу, Тайбэі і Нью-Ёрку. У Лондане палатно выстаўлялася з 22 лютага бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі