Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 сакавіка 2018, 18:53

Карэйскі жывапіс мінхва пакажуць на выставе ў Мастацкім музеі Беларусі

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны карэйскі жывапіс мінхва пакажуць на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Мінхва даслоўна перакладаецца як "народны жывапіс". У Карэі ён развіваўся паралельна з жывапісам афіцыйным, майстры мінхва давалі сабе больш стылявой свабоды, маглі эксперыментаваць.

Выстава "Тэрыторыя зямных надзей" пачне работу 8 сакавіка. У экспазіцыю ўключаны творы традыцыйнага карэйскага жывапісу мінхва, датаваныя XIX - пачаткам XX стагоддзя. Яна складзена з 27 прадметаў, якія належаць калекцыі музея Кахве (Сеул). Скруткі і дэкаратыўныя шырмы паслядоўна раскрываюць незвычайны жыццёвы ўклад карэйцаў, у якім пераплецены міфалогія, рэлігія і традыцыі. Высокае мастацкае майстэрства народных мастакоў прадстаўляе багатую сімваламі і вобразамі культуру краіны.

У перыяд работы выставы запланавана шырокая культурна-пазнавальная праграма, якая разам з экскурсіямі дасць магчымасць гасцям музея бліжэй азнаёміцца з асаблівасцямі карэйскіх традыцый і звычаяў. Выстава будзе працаваць да 27 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі