Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Калектывы з Ірана, Балгарыі і Іспаніі ўпершыню прыедуць на фестываль тэатраў лялек у Мінску

Культура 15.05.2018 | 19:56

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектывы з Ірана, Балгарыі і Іспаніі ўпершыню будуць удзельнічаць у Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску, паведаміў журналістам мастацкі кіраўнік форуму, галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксей Ляляўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, юбілейны, дзясяты фестываль, які пройдзе з 18 па 21 мая, упершыню прадставіць работы калектываў з Ірана, Балгарыі і Іспаніі. "Балгарыя мае моцныя традыцыі лялечнага мастацтва, - сказаў Аляксей Ляляўскі. - Цяпер у Балгарыі вырасла новае пакаленне, і гэта цікавыя, спецыфічныя работы сцэнографаў і мастакоў". Гледачам будзе прадстаўлены спектакль "Я, Сізіф" тэатра Puppert`s Lub з Балгарыі.

Прысутнасць у афішы іранскай пастаноўкі таксама тлумачыцца цікавымі працэсамі ў лялечным тэатры. Спектакль "І ён сказаў" калектыву Ariya group у праграме 20 мая. Гэта не новы спектакль, але вельмі цікавы, быў паказаны ў шэрагу краін, дзе сустрэты публікай з радасцю.

Яшчэ адным адкрыццём для гледача стане спектакль "Хутка, але не занадта" калектыву з Іспаніі Zero en Conducta.

Усяго за чатыры дні мінчане ўбачаць 14 спектакляў з 7 краін. "Па традыцыі праграма складаецца з дзвюх частак: замежных пастановак і беларускіх тэатраў. Пастаноўкі з-за мяжы прывабныя выкарыстаннем незвычайных форм, гэта работы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе на міжнародных сцэнах. Беларускі складнік на форуме па традыцыі вельмі моцны", - дадаў Аляксей Ляляўскі.

Запланаваны майстар-класы і дыскусіі з гледачамі і крытыкамі. Цікавую праграму рыхтуе група "Нагуаль". Прагучаць кампазіцыі, напісаныя спецыяльна для тэатраў лялек, на музычным вечары 18 мая, які пройдзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Спектаклі форуму можна ўбачыць на пяці пляцоўках горада - Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, Новага драматычнага тэатра, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а таксама на Малой сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра і Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.