Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 ліпеня 2017, 10:23

Гран-пры конкурсу "Віцебск-2017" не прысуджалася, першая прэмія ва ўкраінца

18 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Улад Сытнік з Украіны стаў лаўрэатам першай прэміі XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017". З узнагароджання стартаваў гала-канцэрт урачыстага закрыцця фестывалю "Славянскі базар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гран-пры ў гэтым годзе не прысуджалася ў многім па прычыне таго, што меркаванні журы разышліся. Улад Сытнік стаў лаўрэатам першай прэміі, разам з дыпломам і спецыяльнай узнагародай "Ліра" ён атрымаў $15 тыс. Беларусу Ягору Шаранкову, які набраў аднолькавую з украінцам колькасць балаў, прысуджана другая прэмія (і $10 тыс.). Ён жа і расіянка Лілія Вельтман, якая трымалася ў чацвёрцы фаварытаў конкурсу, узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Лаўрэатам трэцяй прэміі, уладальнікам статуэткі "Ліра" і $5 тыс. стала Невена Божавіч з Сербіі.

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" Ніне Краліч з Харватыі ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня рэспубліканскага аргкамітэта форуму Васіль Жарко.

Фота Аляксандра Хітрова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі