Сцяг Панядзелак, 23 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 кастрычніка 2017, 13:18

Форум сучасных і народных рамёстваў пройдзе ў Віцебску

2 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Форум сучасных і народных рамёстваў "Горад адкрыты творчасці" пройдзе 21-22 кастрычніка ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых маладзёжных арганізацый і рухаў, цэнтраў рамёстваў, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, творчыя калектывы Віцебскай вобласці.

Праграма змяшчае правядзенне майстар-класаў народнымі майстрамі і рамеснікамі, вучнямі і студэнтамі. Яны прадэманструюць сваё ўмененне ў стварэнні вырабаў з саломкі, вышыўцы, вязанні, шыцці абутку, ганчарным майстэрстве, разьбе па дрэве. Продаж вырабаў народнай творчасці будзе ажыццяўляцца на ўніверсальнай выстаўцы-кірмашы. "Грані талентаў".

Форум, накіраваны на далучэнне моладзі да рамеснай дзейнасці, прызначаны развіваць і папулярызаваць лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнай культуры і мастацтва. Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне адукацыі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласная арганізацыя БСРМ і ПП "Нэтворкінг".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі