Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 студзеня 2017, 09:52

Фіналісты конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" выступяць разам з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналісты VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" выступяць на адной сцэне з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Вячаслава Чарнуха-Воліча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Здымкі канцэрта пройдуць 14 студзеня. Тэлевізійную версію 21 студзеня пакажа канал "Беларусь 3". У музычным вечары прагучаць вакальныя і інструментальныя нумары лаўрэатаў і прызёраў конкурсу, якія зацікавяць як аматараў класікі, так і паклоннікаў народнай і папулярнай музыкі.

Шосты радыёконкурс арганізатары прымеркавалі да Года культуры, якім быў аб'яўлены ў Беларусі 2016-ы. Удзельнікамі праекта сталі 295 канкурсантаў, сярод якіх 168 - у намінацыі "Эстрадны вакал", 103 - "Інструментальная музыка, салісты", 24 - "Спадчына". Прадэманстраваць свае таленты змаглі музыканты з розных куткоў Беларусі: Мінска, Магілёва, Бабруйска, Салігорска, Полацка, Гродна, Маладзечна, Гомеля і іншых гарадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі