Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фестываль "Велікапосныя канцэрты 2018: адраджаем культурныя традыцыі" пройдзе ў Мінску

Культура 23.02.2018 | 17:00
Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль "Велікапосныя канцэрты - 2018: адраджаем культурныя традыцыі" пройдзе з 25 лютага па 4 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.

У праграму фестывалю, які БДАМ сумесна са Свята-Лізавецінскім манастыром правядзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, увойдуць літургічныя творы, канцэрты харавой, фартэпіяннай і аркестравай музыкі. Выконваць яе будуць салісты і калектывы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, харавых калектываў храмаў, манастыроў, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Мінска, запрошаных салістаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў з ліку выпускнікоў акадэміі.

Канцэрты пройдуць у Вялікай зале акадэміі музыкі, у тым ліку адкрыццё фестывалю 25 лютага, у зале Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, канцэртнай зале "Мінск". Закрыццё творчага форуму адбудзецца ў Доме Масквы.

Фестываль "Велікапосныя канцэрты-2018: адраджаем культурныя традыцыі" нараўне з Велікодным фестывалем прадоўжыць традыцыю маштабных творчых праектаў акадэміі, накіраваных на далучэнне да нацыянальных культурных і духоўных каштоўнасцей. Мерапрыемства стане яркай культурнай падзеяй у жыцці краіны і сталіцы, дасць магчымасць слухачам адкрыць для сябе нацыянальнае і сусветнае музычнае мастацтва ў багацці яго жанраў і форм, азнаёміцца з дасягненнямі творчай моладзі - салістаў і калектываў, якія вызначаюць сучаснае і будучае беларускай культуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельскагаспадарчыя работы ў Беларусі Па стане на 10 кастрычніка сельгасарганізацыямі ўбрана: цукровыя буракі - 49,1 тыс. га; лён - 43,7 тыс. га; бульба - 25,1 тыс. га; кукуруза - 768,1 тыс. га.