Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лістапада 2015, 16:14

Еўразійскі "Оскар" можа з'явіцца ў 2017 годзе

18 лістапада, Мумбаі /БЕЛТА - ТАСС/. Еўразійская кінаакадэмія, у якой будзе ўласная прэмія, можа з'явіцца ўжо ў 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў кіраўнік дэпартамента кінематаграфіі Міністэрства культуры Расіі Вячаслаў Цяльноў у ходзе Дзён расійскага кіно ў Мумбаі.

"Размова ідзе аб стварэнні Еўразійскай кінаакадэміі - аналага "Оскара" - пры ўдзеле Расіі, Індыі і Кітая", - расказаў Вячаслаў Цяльноў. Паводле яго слоў, прэмію гэтай кінаакадэміі плануецца ўручаць штогод. Еўразійскі "Оскар" можа пачаць работу ў 2017 годзе, а прэзентацыя кінаакадэміі пройдзе ў 2016 годзе ў час Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.

Дата ўручэння прэміі пакуль не называецца. Аднак усе тры краіны - Расія, Індыя і Кітай - пацвердзілі свой намер удзельнічаць у праекце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі