26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў сталіцы Партугаліі Лісабоне. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.
Першы і другі паўфіналы адбудуцца 8 і 10 мая, фінал - 12 мая 2018 года.
Конкурс упершыню пройдзе ў Партугаліі дзякуючы перамозе Сальвадора Сабрала з песняй Amar pelos dois на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве.-0-