Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 лістапада 2017, 13:55

Эксперты пяці краін абмяркуюць у Мінску падрыхтоўку транснацыянальнай намінацыі ў Спіс ЮНЕСКА

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты пяці краін абмяркуюць у Мінску пытанні падрыхтоўкі транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

IV Міжнародны навукова-практычны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы серыйнай транснацыянальнай намінацыі з папярэдняй назвай "Пасляваенная сацыялістычная архітэктура галоўных вуліц і плошчаў у сталіцах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы", пройдзе 2 снежня.

У семінары прымуць удзел эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання аб'ектамі спадчыны, навуковых і грамадскіх арганізацый, якія працуюць у галіне аховы культурнай спадчыны Беларусі.

На семінары адбудзецца дыскусія аб крытэрыях і атрыбутах аб'ектаў спадчыны будучай намінацыі, эксперты абмяркуюць фармулёўку Сусветнай універсальнай каштоўнасці. Намініруемы аб'ект уключае галоўныя магістралі сталіц сацыялістычных дзяржаў, сярод якіх могуць быць: праспект Незалежнасці ў Мінску, Карл Маркс Алея ў Берліне (Германія), вуліца Маршалкоўская ў Варшаве (Польшча), вуліца Цвярская ў Маскве (РФ), Крашчацік у Кіеве і Маскоўскі праспект у Харкаве (Украіна).

Семінар праводзіцца фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" у супрацоўніцтве з Інстытутам кіравання спадчынай універсітэта Котбус-Зенфтэнберг (Германія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі