Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2015, 13:12

Білеты на кінасеансы "Лістапада-2015" можна будзе набыць з наступнага тыдня

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Білеты на кінасеансы "Лістапада-2015" можна будзе набыць з пачатку наступнага тыдня. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Васіль Коктыш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цікавасць да кінапраграмы фестывалю "Лістапад" з боку гледачоў вельмі высокая і расце пастаянна, адзначыў Васіль Коктыш. Глядач вельмі зацікаўлены, і відавочна цікавасць да праграмы фестывалю, якая прадстаўляе панараму сучаснага кіно.

Пляцоўкамі кінафестывалю стануць кінатэатры "Масква", "Цэнтральны", "Перамога", "Піянер". Цырымонія адкрыцця і закрыцця пройдзе ў кінатэатры "Масква". На цырымонію адкрыцця кошт білета складзе Br80 тыс. Для гледачоў будзе прапанавана 300 білетаў. Кошт білета закрыцця таксама складзе Br80 тыс.

Васіль Коктыш адзначыў, што цэны білетаў на фільмы "Лістапада" дэмакратычныя. Аднак кошт білетаў адрозніваецца на дзённыя і вячэрнія сеансы. Так, у кінатэатры "Масква" білеты будуць каштаваць на дзённы сеанс Br30 тыс., на вячэрні і ў выхадныя дні - Br50 тыс. У "Цэнтральным" - ранішні сеанс ацэнены Br15 тыс., дзённы - Br30 тыс., вячэрні, а таксама ў выхадныя і святочныя дні - Br45 тыс., білеты на начны сеанс абыдуцца гледачам Br55 тыс. У кінатэатры "Перамога", усе фільмы можна будзе ўбачыць, заплаціўшы Br20 тыс. У "Міры" такі ж кошт на вячэрнія сеансы, выхадныя і святочныя дні. Дзённы прагляд фільма абыдзецца Br15 тыс. У кінатэатры "Піянер" кошт білета на дзіцячыя кінасеансы складзе Br11 тыс. 500, на паказ праграмнага фільма - Br20 тыс.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада ў Мінску. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі