Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 студзеня 2018, 09:53

Беларускія кнігі будуць перададзены членам японскай імператарскай сям'і

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігі будуць перададзены членам японскай імператарскай сям'і, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Пасольству Беларусі ў Японіі перададзены больш за 100 кніг беларускіх выдавецтваў. Яны будуць прадстаўлены на першым беларуска-японскім эканамічным форуме, які пройдзе ў маі 2018 года ў гарадах Токіа, Осака, Іакагама. "Частка кніг будзе перададзена членам імператарскай сям'і", - адзначылі ў Мінінфарме.

Акрамя таго, кнігі будуць дэманстравацца на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай культуры і традыцыям. Як адзначылі ў міністэрстве, гэта павінна пасадзейнічаць інтэнсіфікацыі беларуска-японскіх адносін, у тым ліку ў сферы папулярызацыі кніг і альбомаў аб Беларусі і Японіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі