Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2016, 17:44

Беларусь падала заяўку на ўдзел у "Еўрабачанні-2017"

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падала заяўку на ўдзел у міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які адбудзецца ў маі будучага года ў Кіеве (Украіна), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) накіравала ў адрас гэтай міжнароднай арганізацыі заяўку аб удзеле ў песенным конкурсе "Еўрабачанне", адзначылі ў прэс-службе. Такім чынам, афіцыйны беларускі прадстаўнік разам з канкурсантамі іншых краін - удзельніц "Еўрабачання", канчатковы спіс якіх стане вядомы бліжэй да канца гэтага года, выйдзе на сцэну папулярнага музычнага форуму ў 2017 годзе.

У бліжэйшы час Белтэлерадыёкампанія пачне падрыхтоўку да міжнароднага конкурсу песні ў адпаведнасці з палажэннем і правіламі ЕВС аб конкурсе.

Як паведамлялася, горадам - гаспадаром "Еўрабачання-2017" аб'яўлена сталіца Украіны Кіеў. Першапачаткова на гэты статус прэтэндавалі 6 гарадоў краіны: Кіеў, Днепр, Адэса, Харкаў, Херсон і Львоў. Права прыняць "Еўрабачанне" Украіна атрымала пасля перамогі спявачкі Джамалы на музычным форуме гэтага года ў Швецыі.

Месцам правядзення конкурсу выбраны Міжнародны выставачны цэнтр умяшчальнасцю 11 тыс. гледачоў. Білеты на канцэртныя шоу "Еўрабачання" паступяць у продаж да канца 2016 года.

Паўфіналы міжнароднага конкурсу песні адбудуцца 9 і 11 мая. Фінал самага маштабнага песеннага шоу Еўропы пройдзе 13 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі