Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Аўстралійскі мастак размалюе шматпавярховы дом у Мінску

Культура 18.07.2018 | 11:45

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі размалюе шматпавярховы дом у Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта Urban Myths.

Замежны госць будзе знаходзіцца ў сталіцы з 1 жніўня, цяпер ідзе збор сродкаў на куплю фарбаў і матэрыялаў, арэнду спецтэхнікі.

Фінтана Мэгі называюць легальным бунтаром, а яго меланхалічныя творы з дапамогай метафар ілюструюць тое, што адбываецца ў грамадстве. Адышоўшы ад традыцыйнага графіці, мастак распрацаваў свой уласны стыль манументальнага жывапісу, для якога характэрна эклектыка, што ўключае ў сябе як вобразы са штодзённага жыцця, так і нечаканыя сюжэты. Мэгі падкрэслівае незвычайную і цудоўную прыроду таго, што мы звычайна не заўважаем. Дзякуючы архітэктурнаму бэкграўнду, фрэскі Фінтана ідэальна інтэграваны ў гарадское асяроддзе.

Раней у сталіцы па вуліцы Сталетава з'явіўся мурал іспанскага мастака на тэму Купалля. На ім паказана дзяўчына, якая ідзе шукаць Папараць-кветку.

Праект Urban Myths стартаваў у 2015 годзе. Мастакі з іншых краін прыязджаюць у Мінск, не маючы эскізаў і не ўяўляючы загадзя сцяну, на якой давядзецца тварыць. Дзякуючы Urban Myths Беларусь трапіла на карту сусветнага стрыт-арту, з'явіўшыся ў шматлікіх сусветных аглядах. У Мінску з'явіліся такія работы, як "Дзяўчына ў вышыванцы", "Чалавек без імя", "Жывое сэрца".

"За кожнай работай серыі стаіць гісторыя. Уважліва выбіраючы ўдзельнікаў праекта, мы ставім мэту паказаць разнастайнасць сучаснага сусветнага манументальнага мастацтва, імкнёмся да развіцця сэнсавага стрыт-арту, папулярызуем асобы аўтараў, іх ідэі і канцэпцыі", - адзначаюць арганізатары праекта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).