Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Амаль Br2,5 млрд запланавана на забеспячэнне дзяржпраграмы "Культура Беларусі"

Культура 08.02.2017 | 17:01
Выступае Барыс Святлоў
Выступае Барыс Святлоў

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль Br2,5 млрд запланавана на забеспячэнне дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады. Аб гэтым паведаміў на калегіі Міністэрства культуры Беларусі па выніках работы ў 2016 годзе кіраўнік ведамства Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ём бюджэтных сродкаў у 2016 годзе склаў Br386,6 млн. Усімі абласцямі і горадам Мінскам перавыкананы паказчык дзяржаўнага сацыяльнага стандарту сродкаў на культуру.

За 2016 год памер сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці, склаў Br133,9 млн, што на 8,9 працэнта больш, чым у 2015-м. Аб'ём экспартных паслуг склаў $4,4 млн, або на 18 працэнтаў больш.

Агульная сума спонсарскай дапамогі склала Br6,2 млн, або на 3,3 працэнта больш.

Паводле слоў Барыса Святлова, у 2017 годзе арганізацыі культуры павінны забяспечыць павышэнне аб'ёму пазабюджэтных сродкаў не менш як на 9 працэнтаў, якія будуць накіраваны на стымуляванне аплаты працы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.