Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лістапада 2017, 17:45

Аб'яўлены нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі-2017"

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі-2017", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Конкурс пройдзе 17-18 лістапада, заяўкі ва ўпраўленні выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма прымаюцца да 12 студзеня. Па кожнай намінацыі можа быць прадстаўлена не больш за два выданні.

Галоўная ўзнагарода нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" Гран-пры будзе ўручана ў намінацыі "Трыумф". Пераможца атрымае дыплом імя Францыска Скарыны і памятны знак-сімвал "Вялікі залаты фаліянт".

Спецыяльных дыпломаў і памятных знакаў-сімвалаў "Малы залаты фаліянт" будуць удастоены выданні ў тэматычных намінацыях. Кнігі літаратурна-мастацкага напрамку - у намінацыі "ЛІТ-фармат", выданні вучэбнага напрамку - "Падручнік новага стагоддзя", фотаальбомы, фотакнігі - "Фотапогляд", для дзяцей і юнацтва - "Разам з кнігай мы расцём", даведнікі і энцыклапедыі - у намінацыі "Залатыя скрыжалі". Выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія будуць прадстаўлены ў намінацыі "АРТ-кніга", навуковыя, навукова-папулярныя - "Эўрыка", выданні духоўна-асветнага напрамку - у намінацыі "Духоўнасць".

Таксама аб'яўлены спецыяльныя намінацыі: "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны"; "Разам са Скарынам"; "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты); "У люстэрку часу" (кнігі, выдадзеныя па заказе). Пераможцам уручаць спецдыпломы і памятны знак-сімвал "Малы залаты фаліянт".

Прэтэндэнтамі на ўзнагароду ў персанальнай намінацыі "Майстэрства" могуць стаць ілюстратар кнігі, дызайнер кнігі, фотамастак, аўтар кнігі. Лепшы з прафесіяналаў будзе ўдастоены спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт".

Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі" (LVIІ) праводзіцца з мэтай вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2017 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі