Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Змяненні Дырэктывы № 3

Змяненні Дырэктывы № 3

Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.

Акцэнт у абноўленай Дырэктыве нумар 3 зроблены на развіцці экспарту - эксперт
28 студзеня 2016
"Абнаўленне Дырэктывы нумар 3 абсалютна абгрунтавана, таму што прымалася яна ў 2007 годзе і ўжо сябе вычарпала. Сёння ў нас ёсць некаторыя праблемы з экспартам, а мы - малая адкрытая эканоміка і жывём за кошт яго", - падкрэсліла Ірына Новікава.
Беларусь плануе да 2020 года павялічыць бюджэтныя расходы на навуку амаль у два разы
27 студзеня 2016
Згодна з дырэктывай нумар 3, бюджэтныя расходы на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць да 2020 года плануецца нарасціць да 1 працэнта ад ВУП.
Удзельная вага дабаўленай вартасці ў прамвытворчасці Беларусі да 2020 года павінна быць мінімум 30 працэнтаў
27 студзеня 2016
Дырэктывай даручаецца забяспечыць кардынальнае змяненне якасці кіравання прамысловым комплексам краіны ў мэтах паступальнага набліжэння да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы.
Беларусь да 2022 года зменшыць штогадовы імпарт прыроднага газу на 5 млрд куб.м
27 студзеня 2016
У паліўны баланс краіны будуць максімальна ўключацца ўласныя паліўна-энергетычныя рэсурсы (ПЭР), у тым ліку аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Беларусь да 2020 года плануе значна знізіць залежнасць ад традыцыйных рынкаў збыту
27 студзеня 2016
Дакументам прадугледжана забеспячэнне планамернай дыверсіфікацыі экспарту для дасягнення роўнага размеркавання экспартных паставак паміж трыма рынкамі: Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўрапейскага саюза і іншых краін, у тым ліку "далёкай дугі".
Навука павінна даваць эканамічную аддачу - Жылінскі
27 студзеня 2016
"Як і любая галіна, навука павінна даваць аддачу. Патрабаванні Дырэктывы накіраваны менавіта на гэта. Мне здаецца, што тыя меры, якія павінны быць прыняты, гэта меры па ўкараненні канкрэтных вынікаў у вытворчасць, у эканамічны працэс", - сказаў Марат Жылінскі.
Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі нумар 3 прынята ў новай рэдакцыі
27 студзеня 2016
Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы".
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.