Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Развіццё сістэмы адукацыі

Развіццё сістэмы адукацыі

15 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, на якой абмяркоўваліся асноўныя пытанні, звязаныя з развіццём сістэмы адукацыі ў Беларусі. Закраналіся тэмы пераходу на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, падрыхтоўкі новых падручнікаў, вяртання да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў, магчымай платнай завочнай адукацыі.

Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці вяртання да пяцібальнай сістэмы ацэнак
24 жніўня 2017
"Рашэнне трэба прымаць тады, калі яно наспела. Вось яно становіцца абуральным, гаворачы словамі паэта. Вось праблема страшэнная. Так, я чую ў сродках масавай інфармацыі, бачу, чытаю, адсочваю працэс. Але гэта пытанне не мае крытычнай масы, яно не наспела для таго, каб тут прымаць нейкія рашэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: дзецям трэба прывіваць гонар за Беларусь
24 жніўня 2017
"З дзіцячага сада, з першага класа школы дзецям трэба прывіваць гонар за сваю краіну. У гэтым павінны ўдзельнічаць усе - і ўлада, і школа, і сям'я. Вельмі важна выхаваць асобу маральную, навучыць моладзь адрозніваць праўду ад хлусні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: у звычайнай вясковай школе можна атрымаць добрыя веды, усё залежыць ад настаўніка
24 жніўня 2017
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго малодшы сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе, дзе спецыяльна для яго не ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы. "Лічу, што ён атрымлівае нармальныя веды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка крытыкуе ўрад за неаптымізаваную структуру прафадукацыі
24 жніўня 2017
"Лічу, што ўрадам не прыняты належныя меры для аптымізацыі структуры падрыхтоўкі кадраў па ўзроўнях прафесійнай адукацыі і пад патрэбнасці эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: да рэфармавання завочнай адукацыі падыдзем вельмі акуратна
24 жніўня 2017
"Трэба, каб завочную адукацыю атрымлівалі тыя, каму гэта трэба і хто нам патрэбны - дзяржаве і эканоміцы. Сёння абмяркоўваецца, платная або няплатная завочная адукацыя, колькі, дзе, як і іншае. Жыццё пакажа. Мы не будзем тут ламаць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка не выключае вызначэння базавага профілю для кожнай ВНУ
24 жніўня 2017
"Трэба скараціць колькасць спецыяльнасцей, якія не з'яўляюцца профільнымі для той ці і іншай ВНУ. Сёння ў нас практычна кожная ВНУ выпускае сотні спецыялістаў самага шырокага профілю - юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт: карэкціраваць правілы прыёму ў ВНУ і інфармаваць аб змяненнях трэба загадзя
24 жніўня 2017
Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба змяняць падыходы да падрыхтоўкі будучых выкладчыкаў непасрэдна ў ВНУ. Асновай павінна стаць практычная педагогіка і псіхалогія.
Лукашэнка: аўтарам новых падручнікаў трэба добра заплаціць
24 жніўня 2017
На пасяджэнні прагучала прапанова аб дадатковых сацыяльных гарантыях для тых аўтараў, якія прыцягваюцца да напісання школьных падручнікаў. "Я прыхільнік таго, каб мы добра заплацілі, вялікія грошы, за падручнікі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Заданні ЦТ павінны поўнасцю адпавядаць школьнай праграме - Лукашэнка
24 жніўня 2017
"Звяртаю ўвагу Мінадукацыі, што да ўступнай кампаніі 2018 года заданні цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах павінны быць скарэкціраваны і поўнасцю адпавядаць школьнай праграме", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў у наступным годзе вырашыць пытанне з памерам зарплат настаўнікаў
24 жніўня 2017
"Мы не педаліравалі гэта пытанне, але міністра адукацыі і віцэ-прэм'ера на апошнім дакладзе я выразна папярэдзіў: праблема скаргаў настаўніка (я не гавару аб памерах зарплаты) на нізкую заработную плату ў наступным годзе павінна быць знята", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.