Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для іншаземцаў у Беларусі

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для іншаземцаў у Беларусі

Указ Прэзідэнта Беларусі №8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага 2017 года. Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Сусветная турысцкая арганізацыя поўнасцю падтрымлівае ўвядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму
30 студзеня 2017
Гэта мера накіравана на бесперашкоднае перамяшчэнне і прыцягненне турыстаў, асабліва тых, хто наведвае краіну з дзелавымі паездкамі, адзначае ЮНВТО.
Акрэдытаваным у Маскве замежным дыпламатам растлумачылі парадак бязвізавага ўезду ў Беларусь
27 студзеня 2017
Юрый Ярашэвіч падкрэсліў, што за рашэннем аб бязвізавым уездзе няма ніякай палітыкі. "Яно накіравана толькі на тое, каб зрабіць Беларусь больш прывабнай для бізнесменаў і турыстаў", - сказаў дыпламат.
Яні Багоеўскі : Бязвізавы рэжым дасць магчымасць грамадзянам Македоніі больш даведацца пра Беларусь
27 студзеня 2017
Македонскі дыпламат паведаміў, што інфармацыя аб гэтым указе была адразу ж пасля яго абнародавання перададзена ў Скоп'е ў Міністэрства замежных спраў. "Гэта рашэнне вельмі цікавае, лічым, што яно пазітыўна паўплывае на наведванне Беларусі бізнесменамі і турыстамі", - адзначыў Яні Багоеўскі.
Міхаіл Партной : Іншаземцы павінны адчуць гасціннасць з першых жа хвілін
27 студзеня 2017
Увядзенне бязвізавага рэжыму павінна станоўча паўплываць на развіццё ўязнога турызму, аднак спачатку не трэба чакаць масавага наплыву замежных турыстаў.
Наталля Качанава : У Беларусі вялікі патэнцыял для развіцця турызму
25 студзеня 2017
"У нас выдатны турыстычны патэнцыял, у тым ліку ў галіне аграэкатурызму, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Тыя, хто прыязджае ў нашу краіну, адзначаюць, якая яна чыстая, дагледжаная, тут добрыя і адкрытыя людзі".
Рыгоні пазітыўна ацаніў увядзенне Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў
24 студзеня 2017
Андрэа Рыгоні адзначыў, што магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы на пяць дзён могуць скарыстацца грамадзяне ўсіх краін Еўропы. "З 12 лютага ўсе мы можам прыехаць у Мінск без візы", - сказаў ён.
Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці для Беларусі і яе саюзнікаў рызык ад увядзення пяцідзённага бязвізавага ўезду
20 студзеня 2017
"Дакумент распрацоўваўся паўтара года і быў дасканала вывераны ўсімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзнікаў і суседзяў", - заявіў Прэзідэнт.
Жан Іў Бушардзі : Пяцідзённы бязвізавы рэжым не паўплывае на павелічэнне патоку бежанцаў у Беларусь
12 студзеня 2017
Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў не паўплывае на павелічэнне патоку бежанцаў у Беларусь.
Замежныя дыпламаты азнаёміліся з парадкам бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян сваіх краін
12 студзеня 2017
У час сустрэчы замежныя дыпламаты былі падрабязна праінфармаваны аб змесце і дэталях указа "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".
МЗС не выключае магчымасці пашырэння пераліку краін, грамадзяне якіх змогуць уязджаць у Беларусь без візы
11 студзеня 2017
Цяпер у гэты пералік уваходзяць 80 дзяржаў, і планаў па яго пашырэнні пакуль няма. Разам з тым зыходзячы з практыкі прымянення ўказа будуць зроблены вывады аб эфектыўнасці прынятай меры і магчымасці яе далейшага развіцця, падкрэсліў Ігар Фісенка.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Зарплата ў жніўні Белстат апублікаваў даныя аб намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў у жніўні 2017 года па асобных відах эканамічнай дзейнасці.