Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

ПЯТЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

ПЯТЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

Распараджэннем Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2016 года №52 рп створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу.

Лукашэнка: СНД ні ў якай меры не вычарпала сваіх магчымасцей
22 чэрвеня 2016
"Інтэграцыйныя працэсы на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў цяпер перажываюць складаны час. Падзяляючы меркаванне аб безумоўнай неабходнасці мадэрнізацыі Садружнасці, лічым мэтазгодным захаваць яе як міжнародную арганізацыю", - заявіў беларускі лідар.
Больш як 250 тыс. новых рабочых месц неабходна стварыць за пяцігоддзе - Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016
"Удасканаленне структуры эканомікі непазбежна вядзе да вызвалення залішняй колькасці работнікаў. Каб не дапусціць рэзкага скачка беспрацоўя, трэба прыняць папераджальныя меры: палепшыць работу службаў занятасці, наладзіць перападрыхтоўку спецыялістаў, спрасціць умовы ператоку рабочай сілы паміж рэгіёнамі і галінамі. І галоўнае - новыя рабочыя месцы - высокапрадукцыйныя. Іх за пяцігоддзе трэба будзе стварыць больш як 250 тыс.", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У дзяржапарат трэба прыцягнуць самых лепшых, самых кампетэнтных - Лукашэнка
22 чэрвеня 2016
"Мы проста абавязаны прыцягнуць у дзяржаўны апарат самых лепшых, самых кампетэнтных. А значыць, мы павінны прапанаваць ім па-сапраўднаму дастойныя ўмовы для работы, перш за ўсё - узровень аплаты працы. Настаў час прыняць кардынальныя рашэнні ў гэтай галіне", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Прывітанні ў адрас Усебеларускага сходу накіроўваюць палітычныя дзеячы розных краін
22 чэрвеня 2016
Прывітанні паступілі ад прадстаўнікоў 31 краіны: Аўстрыі, Азербайджана, Бангладэш, Бразіліі, Бельгіі, В'етнама, Германіі, Ізраіля, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Турцыі, Францыі, Японіі і інш.
Лукашэнка: больш як 80 высокаэфектыўных лякарстваў трэба будзе распрацаваць у Беларусі
22 чэрвеня 2016
У рэспубліцы будзе сфарміраваны новы прамысловы комплекс для вытворчасці складанай медыцынскай тэхнікі: рэнтген-апаратаў, хімічных і электронна-аптычных аналізатараў.
Лукашэнка адзначае неабходнасць правядзення скаардынаванай навукова-тэхнічнай стратэгіі з партнёрамі па ЕАЭС
22 чэрвеня 2016
"У апошнія гады і Расія, і Казахстан стварылі шэраг вытворчасцей, аналагічных існуючым у Беларусі. Хоць дамаўляліся не аб гэтым. Па сутнасці, такія дубліруючыя вытворчасці ствараюць празмерны націск на агульным рынку нашых краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка выступае супраць радыкальных рэформ у эканоміцы
22 чэрвеня 2016
"Мы павінны ісці ад жыцця. Мы павінны вырашаць пытанні, якія рубам ставіць сённяшняя рэальнасць. Іншага нам не дадзена. Гэты шлях няпросты. Прасцей за ўсё намаляваць праграму, начарціць стрэлкамі напрамак нашых дзеянняў, але потым жа гэта трэба рэалізаваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пераадолець цяжкасці можна толькі ўласнай працай і разам - Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016
"Наш народ гэтак жа цвёрда, як і раней, захоўвае адзінства краіны, беражэ яе незалежнасць. Пераважная большасць людзей добра разумее: пераадолець цяжкасці можна толькі ўласнай працай і разам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка абяцае прадаўжэнне палітыкі па падтрымцы сем'яў з дзецьмі
22 чэрвеня 2016
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава будзе і ў далейшым прымяняць такія механізмы падтрымкі сям'і, як фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне дапамогі шматдзетным сем'ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем'ям з дзецьмі.
У Беларусі за 5 гадоў плануецца рэалізаваць больш як 80 буйных інвестпраектаў на $27 млрд
22 чэрвеня 2016
"Галоўнай крыніцай росту ВУП з'яўляюцца эфектыўныя інвестыцыі. За пяцігоддзе неабходна рэалізаваць больш як 80 буйных інвестыцыйных праектаў на суму звыш $27 млрд, прыцягнуць не менш як $14 млрд знешніх крыніц, уключаючы поўнае выкарыстанне крэдытных ліній і прамых інвестыцый КНР. Гэта наш асноўны інвестар", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.