Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Год навукі

Год навукі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

На стварэнне ў НАН Беларусі інавацыйных аб'ектаў у 2017 годзе накіруюць Br8,9 млн
18 мая 2017
Дакумент вызначае аб'ёмы фінансавання ў 2017 годзе праектаў па стварэнні ў НАН Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу.
Веды вучоных вельмі важныя для вырашэння важнейшых пытанняў развіцця краіны і грамадства - Радзькоў
17 мая 2017
"Мы ўсе хочам, каб наша краіна квітнела. Разгляд перспектыў развіцця грамадзянскай супольнасці немагчымы без аналізу гісторыі. Свет змяняецца, яго трэба асэнсоўваць, і вучоныя нам у гэтым дапамогуць", - падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.
У Беларусі ідзе актыўны дыялог навукі і грамадзянскай супольнасці - Гусакоў
17 мая 2017
"Мы з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічаем у абмеркаванні найбольш важных праблем грамадскага, палітычнага і духоўна-культурнага развіцця нашай краіны", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
Беларускія вучоныя распрацавалі тэхналогію аднаўлення тарфянікаў з дапамогай ягадных культур
16 мая 2017
Гэта тэхналогія ўжо асвойваецца фермерскімі гаспадаркамі. Са 100 га вырабленых тарфянікаў, узятых у арэнду, 30 га рэкультываваны па згаданай тэхналогіі, з іх на 10 га ўжо атрымліваюць ураджай ягад.
Беларуска-егіпецкі семінар па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пройдзе ў НАН 11 мая
6 мая 2017
Для ўдзелу ў форуме ў Мінск прыбывае прадстаўнічая дэлегацыя егіпецкіх навуковых колаў на чале з прэзідэнтам Егіпецкай акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Махмудам Махамедам Сакрам.
На фінансаванне Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця да 2020 года плануецца накіраваць Br19,4 млрд
3 мая 2017
Так, на фінансаванне праектаў і мерапрыемстваў Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця плануецца накіраваць Br19,4 млрд.
НАН удзяляе асаблівую ўвагу маладзёжнай навуцы - Гусакоў
29 красавіка 2017
"Сёння ў фінале конкурсу "100 ідэй для Беларусі" будуць адабраны самыя лепшыя праекты. Мы вельмі рады, што фінал праходзіць у сценах Акадэміі навук. У НАН аддаецца прыярытэт маладзёжнай навуцы", - сказаў Уладзімір Гусакоў.
Беларусь і Славакія актывізуюць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы
28 красавіка 2017
Беларусь і Славакія плануюць актывізаваць супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы энергетыкі, аграпрамысловых тэхналогій, медыцыны і фармацыі, нана- і біятэхналогій, а таксама ядзерных тэхналогій.
НАН Беларусі аб'явіла конкурс на саісканне прэмій Года навукі
28 красавіка 2017
Саіскальнікамі прэмій Года навукі могуць быць грамадзяне Беларусі - работнікі навуковых арганізацый НАН, іншых навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі.
Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Польшчы падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні
21 красавіка 2017
Дакументам прадугледжаны абмен інфармацыяй і вопытам у рэалізацыі дзяржаўных інвестпраектаў у сістэме аховы здароўя, у сферы аказання медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, а таксама садзейнічанне супрацоўніцтву і ўстанаўленню прамых сувязей паміж медуніверсітэтамі дзвюх краін, у галіне медыцынскіх даследаванняў і адукацыі.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.