20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Токіа заявілі, што з-за цеплавога ўдару ў сталіцы Японіі з 12 па 19 жніўня памерлі 28 чалавек. Такім чынам агульная колькасць памерлых з-за спёкі ў Токіа ў жніўні ўзрасла да 131, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.
Судмедэксперты ўдакладнілі, што практычна ўсе памерлыя былі старэйшыя за 70 гадоў. Многія з іх былі знойдзены мёртвымі ў сябе дома. Пры гэтым у ахвяр не працавалі або не былі ўстаноўлены кандыцыянеры.
Гэты тыдзень стаў самым гарачым у Японіі за мінулае лета. 17 жніўня ў горадзе Хамамацу (прэфектура Сідзуока) паветра прагрэлася днём да 41,1 градуса, што стала паўтарэннем гістарычнага тэмпературнага рэкорду двухгадовай даўнасці. У Токіа таксама стаіць гарачае надвор'е, а тэмпература ў абедзенны час дасягае 35-36 градусаў.
Гарачае надвор'е звычайна ўсталёўваецца ў Японіі ў сярэдзіне ліпеня пасля завяршэння сезона дажджоў. Аднак у гэтым годзе ўвесь ліпень быў пахмурным, а на краіну выпалі рэкордныя па інтэнсіўнасці ападкі, якія прывялі да сыходжання апоўзняў і разліву рэк.
У 2019 годзе ў Японіі ад гарачыні загінулі 126 чалавек, больш за 70 тыс. пацярпелі.-0-
